Міхаіл Саакашвілі заявіў, што вярнуўся ў Грузію (відэа)
Экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі паведаміў, што вярнуўся ў Грузію, дзе яго чакае некалькі крымінальных спраў і арышт.
"Добрай раніцы, Грузія. Ужо з Грузіі, праз восем гадоў", — напісаў ён у сацсетках.
Неўзабаве пасля гэтага Саакашвілі апублікаваў відэа з Батумі. Але якасць не дазваляе пацвердзіць, што відэа сапраўднае.
Улады Грузіі ўжо заявілі, што ў выпадку прыбыцця экс-прэзідэнта на радзіму яго неадкладна арыштуюць. МУС Грузіі кажа, што Саакашвілі "афіцыйна не перасякаў мяжу".
Раней Саакашвілі публікаваў электронны квіток на самалёт Кіеў-Тбілісі. Згодна з ім, ён павінен быў прыляцець вечарам 2 кастрычніка, калі ў Грузіі адбудуцца выбары ў гарадскія саветы і мэры гарадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.