Мікалай Халезін працуе над двума беларускімі серыяламі

Мікалай Халезін

Мікалай Халезін / @euroradio

Мікалай Халезін у цяперашні момант працуе над двума беларускімі серыяламі. Пра гэта драматург і сузаснавальнік Беларускага Свабоднага тэатра расказаў у эфіры Еўрарадыё:

"Адзін з іх арыентаваны цалкам на беларускую аўдыторыю, таму што мы лічым, што беларусы ўнутры Беларусі недаатрымліваюць свайго культурнага прадукту, і серыял гэта ў прынцыпе тое, чым мы можам іх цяпер неяк падзарадзіць".

Па словах Халезіна, другі серыял — праект на аснове беларускага аўтара, які патрабуе больш значнай прадзюсарскай працы: "Гэта складаны вялікі праект, з якога, мы спадзяемся, вырасце лінія з некалькіх праектаў. Як толькі гэтыя назвы адкрыюцца, я змагу адразу іх абвясціць. Але пакуль гэта NDA (пагадненне аб неразгалошванні. — Еўрарадыё), мы маўчым і робім усю падрыхтоўчую працу".

Мікалаю Халезіну 24 студзеня быў уручаны Ордэн Брытанскай імперыі. Халезін атрымаў яго з рук прынцэсы Ганны, цырымонія прайшла ў Віндзарскім замку. 3 лістапада 2023 года Ордэн Брытанскай імперыі атрымала і сузаснавальніца Беларускага Свабоднага тэатра, жонка Халезіна — Наталля Каляда.

Ордэнам Брытанскай імперыі ўзнагароджваюцца дзеячы, якія ўнеслі ўклад у мастацтва і навуку, працу з дабрачыннымі і сацыяльнымі арганізацыямі, а таксама за дзяржаўную службу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі