Мікалай Пінігін: Кіраваць Рускім тэатрам мяне пакуль не запрашалі

Мікалаю Пінігіну ніхто не прапаноўваў стаць мастацкім кіраўніком Рускага тэатра. Хоць Барыс Луцэнка, які на мінулым тыдні сышоў з гэтай пасады, распавядаў Еўрарадыё, што літаральна на днях будуць перамовы. Мікалай Пінігін: “Не, ніякіх перамоваў не было, і таму я гэтую сітуацыю не каментую. А гіпатэтычна я не ведаю, на гіпатэтычныя пытанні я не адказваю. Пакуль не ведаю. Гэта трэба з кімсьці размаўляць, з кім я яшчэ не размаўляў. Я не хачу на гэтую тэму разважаць”.

Еўрарадыё патэлефанавала Луцэнку і запыталіся: што з перамовамі?

Барыс Луцэнка:
“Мы вядзем перамовы з ім. Папярэдняя размова ўжо была. Патэлефануйце Пінігіну і запытайцеся: Мікалай Мікалаевіч, а будзеце, хочаце ў Рускім тэатры працаваць ці не, і што вам перашкаджае?”

Нагадаем, Пінігін – вядомы беларускі рэжысёр, які працуе цяпер у Вялікім драматычным тэатры ў Санкт-Пецярбурзе. Ён ставіць спектаклі і ў Мінску, але свайго тэатра ў яго дагэтуль няма.

Кацярына Буланава
, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі