Мікола Статкевіч праводзіць у Мінску ўстаноўчы сход “Народнай Грамады”

У Мінску 25 лістапада праходзіць 1-я сесія ўстаноўчага сходу Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). У ёй удзельнічаюць 105 дэлегатаў з усёй краіны. На сходзе былі прынятыя праграма партыі, статут, стратэгія дзейнасці. Кіраўніком гэтай партыі абраны былы палітвязень Мікола Статкевіч. Менавіта ён з 1995 года ачольваў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Народная Грамада), але ў выніку расколу ў пачатку 2005-га быў выключаны з партыйных шэрагаў.

БСДП (Грамада) цяпер ачольвае палітвязень Аляксандр Казулін, а Статкевіч разам са сваімі прыхільнікамі заяўляюць, што адраджаюць партыю, ліквідаваную два гады таму Мінюстам.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі