Мілеўскі вярнуўся ў “Дынама-Брэст” у свой дзень народзінаў

Мілеўскі вярнуўся ў “Дынама-Брэст” у свой дзень народзінаў

Форвард Артём Мілеўскі вярнуўся ў ФК “Дынама-Брэст”. Як паведамляе прэс-служба клуба, ён падпісаў кантракт з камандай у свой дзень народзінаў, 12 студзеня.

Раней 34-гадовы Мілеўскі ўжо граў за брэсцкую каманду. Летась у ліпені з ім і з Аляксеем Гаўрыловічам скасавалі кантракты без тлумачэння. Паводле неафіцыйных крыніцаў, футбалістаў абвінавачвалі ў парушэннях дысцыпліны. Пры гэтым Мілеўскі на той момант быў другім у камандзе паводле выніковасці.

У спартовай біяграфіі футбаліста — выступы за кіеўскае “Дынама”, турэцкі “Газіатэпспар”, харвацкія “Хайдук” і “Спліт”, румынскую “Канкордыю”, расійскі “Тосна” і венгерскую “Кішварду”. Ён таксама гуляў за нацыянальную зборную Украіны, дзе правёў 50 матчаў і забіў 8 галоў.

Пасля звальнення з брэсцкага “Дынама” Мілеўскі ўладкаваўся ў “Кішварду”, у якой за 8 матчаў забіў 2 галы. Ён сам папрасіў кіраўніцтва клуба адпусціць яго ў Брэст, дзе ён збіраецца гуляць і працаваць да завяршэння кар’еры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі