Міліцыя палічыла Дэкларацыю правоў чалавека... замежным друкаваным СМІ

Міліцыя палічыла Дэкларацыю правоў чалавека... замежным друкаваным СМІ

У Маладзечне міліцыя палічыла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека... замежным друкаваным СМІ. На праваабаронцу Алеся Капуцкага, які яе раздаваў мінакам, склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ("незаконны распаўсюд прадукцыі СМІ"), паведамляе тэлеграм-канал @viasna96. Высвятляецца, што ў Міжнародны дзень правоў чалавека ён незаконна (!) раздаваў Дэкларацыю правоў чалавека. Яна "не ўключана ў спіс замежных друкаваных СМІ, якія атрымалі дазвол на распаўсюд на тэрыторыі Беларусі".

Міліцыя палічыла Дэкларацыю правоў чалавека... замежным друкаваным СМІ
"Незаконна распаўсюдзіў..." / @viasna96
Міліцыя палічыла Дэкларацыю правоў чалавека... замежным друкаваным СМІ
Праваабаронца Алесь Капуцкі / spring96.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі