Міліцыянты спынілі мікрааўтобус, дзе ехалі 22 авечкі і каза
У Шаркаўшчынскім раёне каля вёскі Сасноўцы інспектары ДАІ затрымалі мікрааўтобус "Ford Transit". Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, аўтамабіль быў літаральна наладаваны жыўнасцю: у ім перавозілі 22 авечкі і казу.
Падчас разбіральніцтва выявілася, што свойскую жывёлу скралі ў аднаго з жыхароў вёскі. Кампанія з пяці чалавек прыехала ў вёску ўначы і перагрузіла частку статка з хлява ў грузавы адсек мікрааўтобуса. Наводчыкам стаў пляменнік адной з жыхарак суседняй вёскі. Астатнія фігуранты — не мясцовыя.
Следчы камітэт пачаў на іх крымінальную справу. Жывёлы вернутыя гаспадару.