Мілінкевіч: Спадзяюся, што Еўропа адпаведна адрэагуе на "ваўкавыскую справу"
Дэмакратычныя сілы чакаюць рэакцыі Захаду на нядаўняе затрыманне ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі. Пра гэта было заяўлена на прэс-канферэнцыі ў Мінску, у якой удзельнічалі кіраўнік Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання інвалідаў вайны ў Афганістане Аляксандр Камароўскі, праваабаронца Алег Воўчак, палітыкі Аляксандр Казулін і Аляксандр Мілінкевіч. Было заяўлена, што справа відавочна палітычная. Вось як пракаментаваў сітуацыю ў інтэрв'ю Еўрарадыё лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч:
"На Захадзе ёсць розныя людзі. Ёсць такія людзі, якія настроеныя весці дыялог нягледзячы ні на што, і правы чалавека адвесці ў бок. Такіх меншасць, такіх палітыкаў няшмат... Я думаю, Еўропа ўжо паказала прыклад маральнай палітыкі, калі не прызнала сфальсіфікаваныя вынікі выбараў у парламент. Зрабіла так, як патрабуе сумленне. Таму я маю надзею, што і ў такіх выпадках рэакцыя будзе абсалютна адпаведнай".
Нагадаем, у сераду следчыя дзеянні на затрыманых актывістаў прадпрымальніцкага руху былі падоўжаныя на сем дзён. Абвінавачванне ім не выстаўленае, следства будзе высвятляць датычнасць затрыманых да нейкіх злачынстваў. Аўтуховіч, Лявонаў і Асіпенка знаходзяцца ў следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Мінску.