Мінабароны Беларусі не выключае ўкраінскай правакацыі ў інцыдэнце з ракетай

Кірыл Казанцаў / кадр з відэа Мінабароны
Кірыл Казанцаў / кадр з відэа Мінабароны

У Міністэрства абароны Бееларусі застаюцца пытанні наконт інцыдэнта з ракетай, якая ўпала ў Іванаўскім раёне.

Ведамства разглядае дзве версіі, заявіў начальнік зенітных ракетных войскаў — начальнік упраўлення зенітных ракетных войскаў палкоўнік Кірыл Казанцаў. Першая — Ненаўмысны пуск ракеты або яе няспраўнасць; другая — правакацыя Узброеных сіл Украіны.

Як паведамлялася раней, зранку 29 снежня ў Іванаўскім раёне ўпалі абломкі ракеты. Паводле афіцыйнай версіі Мінабароны Беларусі, гэта ўкраінская ракета С-300, якую збіла беларуская СПА. У сувязі з інцыдэнтам у МЗС быў выкліканы амбасадар Украіны Ігар Кізім.

Мінабароны Украіны выказала гатоўнасць расследаваць гэты інцыдэнт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі