Мінабароны Расіі абвясціла конкурс эсэ пра будучыя войны

Мінабароны Расіі абвясціла конкурс эсэ пра будучыя войны

Міністэрства абароны Расіі разам з Фондам перспектыўных даследаванняў абвясціла конкурс эсэ па агульных праблемах вайны і міру, а таксама формах і спосабах узброенай барацьбы будучыні. Як паведамляе сайт Мінабароны Расіі, творы прэтэндэнтаў прымае Ваенная акадэмія Генштаба.

"Асноўнай мэтай правядзення конкурсу з'яўляюцца генерацыя новых ідэяў, навуковых, філасофскіх ды іншых уяўленняў пра магчымыя ваенныя канфлікты будучыні, актуальныя праблемы ваеннага будаўніцтва, ваеннага мастацтва і шляхі іх вырашэння, выяўленьне людзей, здольных да ваенна-навуковай творчасці, аналізу і прагназавання ў сферы ўзброенага супрацьборства, для далейшага прыцягнення да навуковых даследаванняў у галіне абароны", — так тлумачацца мэты конкурсу.

Аўтарам работ, якія перамогуць у конкурсе, абяцаюць грашовыя прэміі ў наступных намінацыях: "Пераможца конкурсу сярод пераменнага складу", "Пераможца конкурсу сярод пастаяннага складу", "За самую арыгінальную ідэю", "За лепшую прапрацоўку ідэі (акадэмічнасць)", "Погляд збоку" — для слухачоў-замежнікаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі