Мінадукацыі: запрашэнне святара — гэта віншаванне з новым навучальным годам

Мінадукацыі: запрашэнне святара — гэта віншаванне з новым навучальным годам

Праваслаўны святар ў стаўбцоўскай школе не свянціў клас, а віншаваў вучняў з пачаткам навучальнага года. Так начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Стаўбцоўскага райвыканкама Л. Станько адказаў на запыт блогера Dim Iva. 

Нагодай для запыту стаў рэпартаж партала TUT.by са стаўбцоўскай школы №2, дзе ў лютым вучань зарэзаў школьніка і настаўніцу. На фота бачна, як праваслаўны святар айцец Георгій свенціць вучняў на школьнай лінейцы, а потым — памяшканне класа. 

"На фатаграфіі, размешчанай на партале TUT.by, адлюстраванне віншаванне навучэнцаў 2 "Б" класа з пачаткам навучальнага года святаром у традыцыях праваслаўнай веры. Гэты абрад праходзіў у прысутнасці і са згоды законных прадстаўнікоў усіх непаўналетніх", — напісаў чыноўнік. 

Адказ выклікаў у блогера вялікія сумневы. "Як тады назваць асвячэнне машыны?) Віншаванне ўладальніка з пачаткам эксплуатацыі? А калі машына моцна пакарыстаная? Па-мойму, тут падстава для праверкі законнасці дзеянняў пракуратурай. Заадно, я хацеў бы ўбачыць пісьмовую згоду на правядзенне абраду ўсіх бацькоў 2 б класа. І нешта мне здаецца там такой паперы няма... А тады крымінал", — каментуе ён. 

Мінадукацыі: запрашэнне святара — гэта віншаванне з новым навучальным годам
Праваслаўны святар у стаўбцоўскай школе / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі