Мінчане сталі прыкметна пазней браць шлюб
![Мінчане сталі пазней ствараць сем'і / ілюстрацыйнае фота pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/bride-_4_06.jpg.webp?itok=4hzjw88l)
Мінчане сталі пазней ствараць сем'і / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Мінчане сталі пазней ствараць сем'і. Сярэдні ўзрост жаніха і нявесты, якія ўпершыню бяруць шлюб, за 10 гадоў павялічыўся амаль на два гады.
Сталічныя дзяўчыны ў мінулым годзе вырашалі выйсці замуж пасля 27 гадоў, хлопцы — пасля 29-ці. У 2011-м гэтыя паказчыкі былі 25,5 і 27,1 года. Пра гэта распавялі ў галоўным статупраўленні Мінска.
Там таксама адзначылі, што ў большасці выпадкаў шлюбы заключаліся паміж грамадзянамі Беларусі. Толькі ў 9 % выпадкаў гэта былі шлюбы з замежнікамі.
Акрамя таго, у апошнія гады стала больш і "узроставых" шлюбаў, заключаных паміж грамадзянамі старэйшымі за 60 гадоў. Калі ў 2011 годзе такіх шлюбаў у Мінску было 123, то ў мінулым — ужо 236.
![Минчане стали заметно позже вступать в брак](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/marriage406.jpg.webp?itok=g0SVmp45)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.