Мінчанка трымала ў аднапакаёвай кватэры каля 90 катоў (фота)

Мінчанка трымала ў аднапакаёвай кватэры каля 90 катоў (фота)

Жыхарка Мінска трымала ў аднапакаёвай кватэры на вуліцы Чайлыткі 86 катоў. Цяпер гэтых жывёлаў у яе забралі і перавезлі ў пункт часовага ўтрымання на вуліцы Гурскага. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА паведаміла дырэктарка прадпрыемства "Фаўна горада" Тамара Царыкоўская.

Па яе словах, жывёлаў прывезлі ў знясіленым стане. Большасць з іх хворыя на вірусную інфекцыю, у некаторых дрэнны зрок. За ноч у прывезеных котак нарадзілася яшчэ каля дзясятка кацянят. "Яны маюць патрэбу ў лячэнні, у гэтых пытаннях нам аказваюць дапамогу валанцёры зоаабарончых арганізацый", — патлумачыла Царыкоўская.

Суседзі злашчаснай кватэры даўно скардзіліся ў гарадскія службы на вялікую коткасць катоў. Аднак гаспадыня нікога не пускала да сябе. 6 чэрвеня пасля чарговай скаргі на антысанітарыю ў кватэру ўсё ж змагла трапіць камісія з прадстаўнікоў адміністрацыі Фрунзенскага раёна, праваахоўных органаў, "Фаўны горада", РАНС, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, ЖКГ №1 Фрунзенскага раёна, ЖЭУ, цэнтра прафілактычнай дэзінфекцыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі