Мінчук абакраў краму і пакінуў указанні на канкурэнтаў

Мінчук абакраў краму і пакінуў указанні на канкурэнтаў

У Мінску аператыўнікі затрымалі мужчыну, які абакраў офіс інтэрнэт-крамы, у якой працаваў кур'ерам, перадае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Работнікі крамы паведамілі ў міліцыю што ва ўваходных дзвярах офіса высвідравалі замок. З памяшкання былі скрадзеныя 9 мабільнікаў, 32 000 рублёў і 3500 долараў.

Праваахоўнікі высветлілі, што да крадзяжу мае дачыненне  31-гадовы мінчук, раней судзімы за незаконны абарот наркатычных сродкаў.

Мужчына працаваў кур'ерам у гэтай самай краме. Уначы ён забраўся ў офіс і вынес маёмасць. Дзень крадзяжу ён абраў не выпадкова: напярэдадні мужчына разам з іншым кур'ерам прывёз у офіс вялікую суму грошай, атрыманую ад продажу тэлефонаў.

Каб накіраваць аператыўнікаў на фальшывы след, мужчына пакінуў запіску, у якой даваў указанне, што да крадзяжу датычныя канкурэнты. 

Праваахоўнікі змаглі забраць у мужчыны мабільнікі і нейкую частку грошай. Вядома, што яшчэ частку грошай ён аддаў сваёй сястры, каб тая заплаціла крэдыт за кватэру.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі