Мінчук скраў сабаку, каб падарыць жонцы на дзень нараджэння

Мінчук скраў сабаку, каб падарыць жонцы на дзень нараджэння

51-гадовы мінчук скраў чужога сабаку, каб падарыць сваёй жонцы на дзень нараджэння, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Мінчанка зранку выгульвала раніцай свайго памеранскага шпіца і вырашыла зайсці ва ўніверсам. Жывёлу яна пакінула на вуліцы. Гаспадыня была ўпэўненая, што сабака нікуды не дзенецца, бо ён навучаны камандам і заўсёды спраўна іх выконвае. 

Але сабака спадабаўся мужчыну, які спяшаўся на дзень нараджэння жонкі. Падарунка мінчук яшчэ не набыў, таму ён прыхапіў шпіца, каб не ісці з пустымі рукамі. Мужчына схаваў жывёлу пад куртку і панёс з сабой. 

Вылічыць выкрадальніка ўдалося дзякуючы камерам відэаназірання. Гэта быў 51-гадовы жыхар Фрунзенскага раёна, які ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Скрадзенага шпіца праваахоўнікі знайшлі ў кватэры ў жонкі зламысніка і вярнулі законнай уладальніцы.

Праверкай інцыдэнта займаецца Следчы камітэт. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі