Мінчук заплаціць амаль $295 тысяч падаходнага падатку
Жыхар Мінска задэклараваў найбольшы даход у сталіцы за 2015 год — 60 млрд 300 млн рублёў. Гэта каля 3,8 млн долараў (па сярэднім курсе долара за мінулы год). Аднак найбольшы даход не азначае, што ён заплаціць найбольшы падаходны падатак, які ў Беларусі налічваецца па некалькіх стаўках ад 9% да 16% (у залежнасці ад таго, якія былі даходы атрыманыя). Самы вялікі ў Мінску падатак заплаціць іншы мужчына, яму налічылі 6 млрд 300 млн рублёў (амаль $295 тысяч), інфармуе sputnik.by.
У сталіцы дэкларацыі аб даходах за 2015 год падалі 9434 фізічныя асобы. З іх разлічана ўжо больш за 6 тысяч, падаткі склалі агулам 124,3 млрд рублёў (каля 5 млн 800 тысяч долараў).