Мінчука будуць судзіць за дэанон 660 работнікаў пракуратуры і Дзяржкантролю

Мінчука будуць судзіць за дэанон 660 работнікаў пракуратуры і Дзяржкантролю

Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу на мінчука К., якога вінавацяць у тым, што ён здэаноніў 660 работнікаў пракуратуры і Камітэта дзяржкантролю.

Паведамляецца, што мужчына па сваёй працы меў доступ да службовай інфармацыі і перадаў яе адміністратарам ТГ-каналаў. Пасля гэтага згаданыя работнікі сілавых органаў, як паведамляецца, сталі атрымліваць абразы і пагрозы.

Мінчуку інкрымінавалі:

незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных;

дапамогу ў распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы;

дапамогу ў пагрозе гвалтам у дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, а таксама іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак.

Мужчына знаходзіцца пад вартай. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі