Мінчука затрымалі за антываенны плакат — у міліцыю пра яго паведаміў сусед

Беларускія антываенныя пратэсты 2022 года / Фота з сацсетак
Беларускія антываенныя пратэсты 2022 года / Фота з сацсетак

Пра затрыманне жыхара Мінска, які выступіў супраць вайны, стала вядома праваабаронцам. Мужчыну завуць Дзмітрый Мацюшонак, яму 32 гады. Падставай для затрымання зрабіўся плакат "No war", які вісеў у яго на балконе.

Характэрна, што міліцыя прыйшла да Мацюшонкі па наводцы суседа. Той заўважыў плакат, сфатаграфаваў яго і паведаміў пра гэта ўчастковаму.

Нагадаем, за антываенныя акцыі 27 лютага ў Беларусі затрымалі больш за паўтысячы чалавек. Большасць з іх потым судзілі. Затрыманні і суды за антываенныя злачынствы былі і пазней. Да прыкладу, у панядзелак 7 сакавіка 15 суткамі арышту пакаралі студэнтку аднаго з мінскіх універсітэтаў — за тое, што яна мела налепку "Не вайне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі