Мінчукоў заклікаюць арганізавана выкінуць навагоднія ялінкі
Мінчукі, якія купляюць на Новы год жывыя ялінкі, змогуць пасля святаў здаць іх на перапрацоўку.
"Просім мінчукоў 18 альбо 25 студзеня вынесці дрэвы, папярэдне ачысціўшы ад упрыгожванняў і мішуры, на кантэйнерныя пляцоўкі. 19 і 26 студзеня службы горада будуць арганізавана вывозіць адтуль елкі на перапрацоўку", — распавёў агенцтву "Мінск-Навіны" намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.
Ён таксама заклікаў аўтамабілістаў не паркаваць машыны каля кантэйнерных пляцовак.
Дарэчы, пасля навагодніх святаў у Мінску выкідваюць 30-40 тысяч ялінак. Гэта складае каля 200 тон сыравіны. Цяпер дрэвы не будуць вывозіць на сметнікі, а стануць драбіць ў паліўную дранку, ператвараць у кампост і мульчу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.