Мінчуку пагражае тры гады "хіміі" за тое, што спыніў тралейбус падчас пратэстаў

Мінчуку пагражае тры гады "хіміі" за тое, што спыніў тралейбус падчас пратэстаў

У сераду пачаўся разгляд крымінальнай справы палітвязня Кірыла Чарткова, паведамляюць парваабаронцы.

Яго вінавацяць у арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Як даводзіць следства, мужчына 11 жніўня 2020 года далучыўся да неўстаноўленых асоб, выкрыкваў лозунгі і гучна пляскаў далонямі, каля дому № 37 на вуліцы Кальварыйскай перагарадзіў рух транспарту.

Чарткоў сваю віну прызнаў часткова. Мужчына расказаў, што спыніў тралейбус № 77, каб ён саступіў месца хуткай дапамозе. Пастаяў каля хвіліны, а потым, калі кіроўца папрасіў адысці, ён адыйшоў у бок.

Акрамя трох гадоў "хіміі", пракурор пракурор запрасіў для мінчука больш за 21 тысячу рублёў кампенсацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі