У Мінску затрымалі мужчыну, які быў паранены сілавікамі падчас пратэстаў
Мінск, 9 жніўня 2020-га
У Мінску затрымалі мужчыну, які быў паранены сілавікамі падчас пратэстаў 9 жніўня 2020-га. "У 2020 годзе на акцыі пратэсту атрымаў траўму ад гумавай кулі", — кажа ён на відэа.
Сцвярджаецца, што на пратэстоўца выйшлі праз пакінуты ім каментар у чаце. Ён пакінуў яго пад нікам "Сяргей Ціханоўскі", быў абураны, што кантроль над дваравым чатам захапілі сілавікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.