У Баранавічах за ўдзел у пратэстах 2020-га затрымалі яшчэ 5 чалавек

Пратэсты ў Баранавічах у жніўні 2020-га

Пратэсты ў Баранавічах у жніўні 2020-га / Telegram

У Баранавічах працягваюцца затрыманні ўдзельнікаў пратэстаў у жніўні 2020 года. Сілавікі схапілі яшчэ 5 чалавек, у тым ліку дзве дзяўчыны. Яны пішуць пра "чарговую партыю крымінальных спраў па масавых парушэннях грамадскага парадку".

У Баранавічах за ўдзел у пратэстах 2020-х ужо асуджаныя дзясяткі чалавек, некаторых судзілі групамі. Людзі пратэставалі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Чарговыя затрыманыя сведчаць, што пратэсты ў горадзе былі масавыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі