Мінэнерга афіцыйна паведаміла пра замену рэактара на Беларускай АЭС
"Міжведамаснай камісіяй па ўзвядзенню атамнай электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусь прынята рашэнне аб замене корпуса рэактара на Беларускай АЭС. Адпаведнае апавяшчэнне Міністэрства энергетыкі накіравала расійскаму боку".
Такое паведамленне з'явілася пад вечар 11 жніўня на сайце Міністэрства энергетыкі Беларусі. Перад гэтым міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык падчас паездкі ў Цюменскую вобласць Расіі паведаміў, што Беларусь вырашыла замяніць корпус рэактара на АЭС пасля яго падзення.
Удзень 11 жніўня расійская дзяржаўная карпарацыя "Расатам" праз сваю прэс-служба паінфармавала, што ніякіх афіцыйных зваротаў пра замену корпуса рэактара беларускі бок не дасылаў.