Мінфін Беларусі назваў страты ад "калійнай вайны" — 630 млн долараў

Страты бюджэту Мінскай вобласці, дзе размешчаны "Беларуськалій", ацэньваюцца ў 0,3 трлн рублёў (больш за 30 мільёнаў долараў), паведамляе "Интерфакс-Запад".
 

Нагадаем, што расійская кампанія "Уралкалій" 30 ліпеня аб'явіла аб спыненні экспартных продажаў праз Беларускую калійную кампанію і выйшла з БКК. У канцы жніўня ў Мінску быў затрыманы гендырэктар "Уралкалія" Уладзіслаў Баўмгертнер, які прыляцеў на перамовы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Было заяўлена, што ён нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. На мінулым тыдні Баўмгертнера перадалі расійскім праваахоўным органам.

Днямі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь выйшла з таго стану, які "дастаўся нам ад расіян". Па выніках года наша краіна можа прадаць калійных угнаенняў на 2 млрд долараў, мяркуе кіраўнік дзяржавы.

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі