Мінфін Беларусі пазітыўна ацэньвае вынікі візіту Місіі МВФ

Мінфін Беларусі пазітыўна ацэньвае вынікі візіту Місіі МВФ

Мінфін Беларусі выказаўся наконт вынікаў візіту Місіі Міжнароднага валютнага фонду ў нашу краіну. Адзначаецца, што высновы Місіі МВФ утрымліваюць пазітыўны сігнал для працягу дыскусіі па фінансавай праграме з фондам. І яны "могуць стаць асновай для місіі Міжнароднага валютнага фонду па правядзенні перамоваў пра новую праграму МВФ з Беларуссю", інфармуе БЕЛТА.

Як паведамляла Еўрарадыё, Місія МВФ працавала ў Беларусі 21-30 чэрвеня, адбываліся сустрэчы ва ўрадзе і ў Нацбанку. МВФ пазітыўна ацэньвае рэформы ў беларускай эканоміцы, але лічыць неабходным іх паглыбіць і паскорыць. Таксама ён прагназуе, што ў 2017 годзе беларуская эканоміка застанецца ў рэцэсіі.

Беларускі бок па-ранейшаму не адмаўляецца ад планаў атрымання ад Міжнароднага валютнага фонду крэдыту. Мінфін адзначае, што Місія МВФ "пазітыўна ацаніла антыкрызісны пакет мер", які прапануе ўрад і Нацбанк. Замежныя эксперты адзначылі "значны прагрэс па шэрагу накірункаў эканамічнай палітыкі", уключна з рэформай пенсійнай сістэмы, зменай прынцыпаў кіравання бюджэтнымі выдаткамі і дзяржпадтрымкі, павышэннем узроўню кампенсацыі затрат за кошт тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі, лібералізацыю цэн.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі