Мінфін Беларусі вядзе перамовы з Расіяй наконт крэдыту на 700 млн долараў

Мінфін Беларусі вядзе перамовы з Расіяй наконт крэдыту на 700 млн долараў

Афіцыйны Мінск працягвае перамовы з расійскім урадам перамовы наконт вылучэння крэдыту на 700 мільёнаў долараў. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "Советская Белоруссия" заявіў міністр фінансаў Уладзімір Амарын.

"У адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі па выніках сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі 3 красавіка, у высокай ступені прапрацоўкі прыцягненне крэдыту ўрада Расійскай Федэрацыі ў памеры 700 мільёнаў долараў на мэты рэфінансавання пазыкі", — цытуе выданне словы міністра. 

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбылася 3 красавіка ў Санкт-Пецярбургу. Кіраўнікі дзвюх дзяржаваў прынцыпова дамовіліся аб рэфінансаванні сёлета даўгавых абавязанняў Беларусі перад Расіяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі