Мінгандлю: Касавыя апараты для web-крамаў — абарона правоў пакупніка

Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Міністэрстве гандлю.



Супрацоўніца міністэрства: “Мы ўжо другі год спрабуем зрабіць, каб пакупнік у інтэрнэт-краме мог пакінуць след, што ён сапраўды набываў нейкі тавар. Спярша перавялі на дыстанцыйны перавод грошай, а зараз — на касавыя апараты. Гэта паступовае прывядзенне да таго, каб пакупнік не застаўся сам-на-сам з прадаўцом без доказаў, што ён набываў нешта”.



Нагадаем, з 16 чэрвеня ўсе інтэрнэт-крамы мусяць выкарыстоўваць касавыя апараты. Калі юрыдычная асоба, якая валодае інтэрнэт-крамай, не мае касавага апарату, то яе могуць аштрафаваць на суму ад 1 да 20 мільёнаў рублёў. Індывідуальнага прадпрымальніка могуць аштрафаваць на 10 мільёнаў рублёў.


Фота — mahu-olim.md

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі