Мінімальны заробак з 1 студзеня складзе 2,3 мільёна рублёў
Савет міністраў пастанавіў, што з 1 студзеня 2016 года месячная мінімальная заработная плата складзе 2 млн 300 тысяч рублёў, інфармуе БЕЛТА.
Месячны мінімальны заробак на працягу 2015 года складаў 2 млн 100 тыс. 100 рублёў.
Месячны мінімальны заробак цягам года індэксуецца, калі індэкс спажывецкіх цэнаў пасля папярэдняй індэксацыі перавысіць пяціадсоткавы парог.
Нагадаем, што з 1 студзеня ў Беларусі павышаецца і базавая велічыня — яна складзе 210 тысяч рублёў замест цяперашніх 180 тысяч.
Фота: dzerzhinsk.by