Мінімум 24 палітвязні ў лютым выйшлі на волю па заканчэнні тэрміну

24 чалавекі выйшлі на волю

24 чалавекі выйшлі на волю / dpa

Па дадзеных "Вясны", у Беларусі налічваецца 1414 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца амаль кожны тыдзень. 

Пры гэтым штомесяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі".

У лютым на волю выйшлі мінімум 24 чалавекі, якія цалкам адбылі свае тэрміны, а 4 з іх правялі за кратамі больш за тры гады. Яшчэ 3 чалавекі былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі