Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да сайта "Газеты Слонімскай"
Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да сайта "Газеты Слонімскай" — gs.by. Як паведамляе рэдакцыя, падставай для блакіроўкі сталі "выяўленыя парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі". Нібыта на сайце была інфармацыя, распаўсюд якой забаронены.
"Газета Слонімская" — недзяржаўнае рэгіянальнае выданне, якое выдавалася з вясны 1997 года. Друкаваная яго версія (як і рэкламнай газеты "Отдушина") перастала выходзіць у лістападзе 2020 года. Здарылася гэта пасля ператрусаў і пагрозы крымінальнай справы. У чэрвені 2021-га стала вядома, што друкарні адмовіліся друкаваць недзяржаўныя газеты. Абнаўляўся толькі сайт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.