Друкарні адмовіліся друкаваць недзяржаўную "Газету Слонімскую"

Друкарні адмовіліся друкаваць недзяржаўную "Газету Слонімскую"

Друкарні адмовіліся друкаваць недзяржаўную "Газету Слонімскую". Штотыднёвік не выходзіў з восені 2020-га (выпуск "ГС" і рэкламнай газеты "Отдушина" прыпынілі на паўгода) і планаваў аднавіць выхад, але пакуль гэта не ўдалося. У пачатку траўня Мінінфарм быў праінфармаваны, што "Газета Слонімская" аднаўляе выхад, яе і "Отдушину" ўнеслі ў рэестр друкаваных выданняў. Аднак друкарні ў Брэсце, Пінску і Гродне адмовіліся друкаваць недзяржаўныя газеты. Яны спасылаюцца на "шчыльны графік" і "загружанасць вытворчасці".

Таму друкаванай версіі "ГС" пакуль не будзе, працягвае абнаўляцца яе сайт.

Друкаваная версія газеты перастала выходзіць восенню 2020-га пасля таго, як у рэдакцыі правялі ператрус і канфіскавалі тэхніку. З-за боязі крымінальнай пераследу выдаўцы часова з'ехалі з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі