Мінінфарм Беларусі абмежаваў доступ да пяці сайтаў
Яны змяшчаюць "матэрыялы, накіраваныя на незаконны абарот наркотыкаў".
У Беларусі абмежавалі доступ да 5 сайтаў. Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства інфармацыі. Азначаецца, што яно грунтуецца на патрабаваннях дэкрэта кіраўніка дзяржавы "Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў" (ён быў прыняты 28 снежня мінулага года) і на законе "Аб сродках масавай інфармацыі".
БЕЛТА паведамляе, што згаданыя пяць сайтаў змяшчалі паведамленні і матэрыялы, якія "накіраваныя на незаконны абарот наркотыкаў".
Пытанні і адказы: Як у Беларусі будуць абмяжоўваць доступ да сайтаў
Нагадаем, 22 студзеня Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да двух сайтаў, якія выкарыстоўвалі вульгарную і табуяваную лексіку, "здольную нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам рэспублікі, у прыватнасці развіццю духоўна-маральнага патэнцыялу грамадства".
У Беларусі ўжо дзейнічае дакумент аб парадку абмежавання доступу да сайтаў
Фота: Fotolia