Мінінфарм упершыню дадаў у "экстрэмісцкі спіс" відэа пра "Стоп, таракан!"
Экстрэміст у інтэрнэце / unsplash.com
Апублікаваны на сайце Міністэрства інфармацыі спіс матэрыялаў, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі, упершыню дапоўнены відэа з лозунгам "Стоп, таракан!". Гэтымі словамі ў пачатку перадвыбарнай гонкі выказвалі сваю пазіцыю прыхільнікі ютуб-блогера Сяргея Ціханоўскага.
Экстрэмісцкае відэа называецца "ПОЛИТИЧЕСКИЕ ЗАДЕРЖАНИЯ В БЕЛАРУСИ — "No pasaran — СТОП, таракан!" — БЕЛАРУСЫ ЗА ПЕРЕМЕНЫ". Яно апублікаванае на ютуб-канале "Безумный критик". Цяпер аўтар абмежаваў доступ да відэа.
Аўтара ютуб-канал завуць Алег Сілін, ён жыве ў Гомелі. На яго канале 130 відэа, асноўная тэматыка: палітыка і падзеі, якія адбываюцца ў краіне. На канале 35 тысяч падпісчыкаў. Характэрна, што апошняе відэа на канал запампоўвалася месяц таму.
Абмяркоўваць сітуацыю з Еўрарадыё Сілін адмовіўся.
Рашэнне па забароне відэа прыняў 13 ліпеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля. 29 ліпеня яно ўступіла ў законную сілу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.