Міністр адукацыі распавёў пра далейшае павышэнне заробкаў настаўнікаў

Міністр адукацыі распавёў пра далейшае павышэнне заробкаў настаўнікаў

Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка ў праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ распавёў пра далейшае павышэнне заробкаў настаўнікаў. Паводле яго слоў, "адпрацаваныя паэтапныя крокі", якія разлічаныя на 2019 і 2020 гады. Аднак Карпенка не стаў іх удакладняць. Ён адзначыў, што павышэнне зарплат закране і "прафесарска-выкладчыцкі склад". Былі адпрацаваныя "падыходы да стымулявання навуковых работнікаў, аспірантаў, дактарантаў".

Як паведамляла Еўрарадыё, з 1 верасня педагогам павысілі заробкі. Міністр адукацыі перакананы, што прэстыж прафесіі педагога — гэта не толькі ўзровень зарплаты. Настаўнікі, разам з бацькамі, займаюцца выхаваннем дзяцей, рыхтуюць іх да самастойнага жыцця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі