Міністр энергетыкі згадаў пра леташнюю аварыю на Лукомльскай ДРЭС

Аварыя на Лукомльскай ДРЭС магла б мець сур`ёзныя наступствы для ўсёй краіны, заявіў на пасяджэнні калегіі Мінэнерга ў Магілёве міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц. "Добра, што ўдалося ліквідаваць наступствы аварыі за 3-4 гадзіны. Звычайна на гэта патрабуецца каля сямі дзён", - зазначыў ён. Нагадаем, у выніку аварыі на самай буйной электрастанцыі краіны 25 чэрвеня 2008 года адключыліся ўсе восем энергаблокаў. Афіцыйнай прычынай інцыдэнту быў названы выхад са строю мікрасхемы, якая забяспечвае работу станцыі па ўсім ланцужку. Тым не менш міністр энергетыкі запатрабаваў ад арганізацый галіны палепшыць якасць адбору спецыялістаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі