Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч пастраляў з пісталета (фота)
Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у аўторак у Мінску паўдзельнічаў у адкрыцці новага чатырохпавярховага будынка Партызанскага РУУС па вуліцы Ваўпшасава. Упраўленню падарылі два новыя аўтамабілі Geely.
"У новым будынку ўсё абсталявана выдатна — усё прыгожа і сучасна, новая мэбля і тэхніка, — кажа міністр. — Упэўнены, цяпер якасць аказання паслуг насельніцтву толькі ўзрасце".
На фота minsknews.by відаць, што Шуневіч пабываў у ціры РУУС і нават пастраляў з пісталета. Наколькі ўдала, невядома.
minsknews.by
minsknews.by