Міністр замежных спраў Славакіі прыбывае ў Беларусь з двухдзённым візітам

Міністр замежных спраў Славакіі Міраслаў Лайчак прыбывае ў Беларусь увечары 6 верасня з двухдзённым візітам. Як паведамляе БелаПАН, падчас візіту запланаваная сустрэча Лайчака з яго беларускім калегам Сяргеем Мартынавым. Яны збіраюцца абмеркаваць шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, у першую чаргу — у гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, а таксама тэматыку ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь з Еўрапейскім саюзам.

Акрамя таго, 7 верасня адбудуцца Беларуска-славацкі дзелавы форум і кантактна-кааперацыйная біржа. У іх прымуць удзел чальцы славацкай дэлегацыі і прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства эканомікі Беларусі і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі