Міністр замежных справаў Беларусі сустрэўся з прадстаўніком Пентагона

Міністр замежных справаў Беларусі сустрэўся з прадстаўніком Пентагона

Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з амерыканскай дэлегацыяй на чале з намеснікам памочніка Міністра абароны Злучаных Штатаў Амерыкі Майклам Карпентэрам.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, на сустрэчы бакі абмеркавалі стан беларуска-амерыканскіх стасункаў і магчымасці для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў ваеннай сферы, а таксама сітуацыю ў рэгіёне і свеце.  

Напярэдадні прадстаўнік Пентагону сустрэўся з міністрам абароны Беларусі Андрэем Раўковым і абмяняўся меркаваннямі ў пытаннях міжнароднай бяспекі ў ваеннай сферы. Плануецца сустрэча Майкла Карпентэра з Аляксандрам Лукашэнкам.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі