Міністра ўнутраных спраў Беларусі пабачылі ў Японіі на вялікіх экранах

Міністра ўнутраных спраў Беларусі пабачылі ў Японіі на вялікіх экранах

Міністра ўнутраных спраў Беларусі Івана Кубракова пабачылі ў Японіі на вялікіх экранах. Ён у якасці кіраўніка беларускай дэлегацыі выступіў на 14-м кангрэсе ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальнай правасуддзя, паведамляе БЕЛТА. На сайце беларускага пасольства ў Японіі ўдакладняецца, што кангрэс у Кіёта праходзіць у "гібрыдным" фармаце — большасць мерапрыемстваў праводзяцца анлайн. Перад удзельнікамі было паказана і відэа з выступам Кубракова.

"Міжнароднае праваахоўнае супрацоўніцтва павінна быць па-за палітыкай і ўлічваць нацыянальныя асаблівасці, — гаварыў міністр. — Забяспечваючы абарону людзей у кожнай асобнай краіне, мы ствараем аснову бяспекі ўсёй сусветнай супольнасці".

Іван Кубракоў прадстаўляў Беларусь, дзе пасля прэзідэнцкіх выбарах былі затрыманыя дзясяткі тысяч чалавек, дзе колькасць палітвязняў набліжаецца да трох соцень.

Непасрэдна на канрэсе прысутнічае ў якасці намесніка кіраўніка беларускай дэлегацыі пасол Руслан Есін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі