Мінкульт адмяніў пракат беларускага фільма "Дзіўны дом"

Кадр з фільма "Дзіўны дом"
Кадр з фільма "Дзіўны дом"

Мінкульт не дазволіў пракат чарговага беларускага фільма. На гэты раз чыноўнікам не дагадзіў псіхалагічны трылер "Дзіўны дом". Яго аўтары — прадзюсар Аляксей Ліпаў (уладальнік кампаніі Filmwagen) і кліпмэйкер і рэжысёр Максім Максімаў.

Карціна мусіла выйсці 13 красавіка, але прэм'еру адмянілі. Па словах рэжысёра, фільм адправілі на дадатковую праверку, з чым яна звязаная — невядома. 6 красавіка "Дзіўны дом" выйшаў у расійскі пракат.

Стужка распавядае пра сямейную пару, якая адпраўляецца на адпачынак пасля лячэння жонкі ад псіхічнай хваробы. Кожную раніцу маладая жанчына, прачынаючыся, разумее, што дом перамясціўся ў іншае месца. Муж спрабуе супакоіць жонку, але яе "вар'яцтва" абвастраецца, пакуль яна не выяўляе сапраўдныя прычыны таго, што адбываецца.

Аляксей Ліпаў і Максім Максімаў вядомыя праектам "Забароненая зона" рэжысёра Мітрыя Сямёнава-Алейнікава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі