Мінлясгас анансаваў стварэнне абласных "аператыўных цэнтраў"
Лясны пажар
У Беларусі збіраюцца ўдасканаліць сістэму абмену інфармацыяй па выяўленні лясных пажараў. Як паведамляе Мінлясгас, ужо ў бліжэйшы час на базе ўсіх дзяржаўных вытворчых лесагаспадарчых аб'яднанняў створаць абласныя пункты кіравання (своеасаблівыя "аператыўныя цэнтры"). Яны будуць збіраць усю інфармацыю аб спрацоўках аўтаматызаванай сістэмы выяўлення лясных пажараў.
Мяркуецца, што новаўвядзенне "забяспечыць двайны кантроль за станам ляснога фонду ў пажаранебяспечны перыяд", знізіць да мінімуму чалавечы фактар і павысіць хуткасць прыняцця рашэнняў.
Летась у Беларусі было нямала лясных пажараў, у тым ліку і ў памежных зонах — каля мяжы з Польшчай і Латвіяй. Меркавалася, што прычынай пажару маглі стаць мігранты, якія спрабавалі нелегальна патрапіць у ЕС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.