Мінпрацы: у Беларусі жывуць 4 тысячы ўдзельнікаў баёў Вялікай Айчыннай
У Беларусі жывуць 4006 непасрэдных удзельнікаў баёў Вялікай Айчыннай вайны. Асоб, прызнаных ветэранамі, удвая больш — 8412. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Сярэдні ўзрост ветэранаў складае 95-96 гадоў. За апошнія чатыры гады ў Беларусі памерла каля 13 тысяч ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.