Мінпрацы закупляе 300 пасведчанняў для тых, хто пройдзе альтэрнатыўную службу
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны да канца 2016 года закупляе 300 пасведчанняў для грамадзян Беларусі, якія праходзяць альтэрнатыўную служба. Акрамя таго, ведамства набывае такую ж колькасць уліковых картак для тых, хто праходзіць альтэрнатыўную службу.
Альтэрнатыўная служба ўведзеная ў нашай краіне з 1 ліпеня 2016 года. Арганізацыю, у якой чалавек будзе праходзіць альтэрнатыўную службу, вызначае Мінпрацы. Згодна з законам, грамадзянін з вышэйшай адукацыяй павінен праходзіць альтэрнатыўную службу 24 месяцы, без вышэйшай адукацыі — 36 месяцаў.