Мінск адзначае Дзень горада (відэа)

Сёлета Мінску спаўняецца 947 год з моманту першай згадкі ў “Аповесці мінулых часоў”. У межах святкавання арганізавана каля 50 мерапрыемстваў, аб’яднаных агульнай канцэпцыяй — Год гасціннасці.

Сярод такіх імпрэзаў — канцэрт у рамках Фестывалю мастацтваў беларусаў свету, фестываль “Мінск гістарычны” з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі. Увечары ля Палацу спорту пройдзе канцэрт “Мелодыі нашага гораду”, а таксама выстава тэхнікі прамысловых прадпрыемстваў сталіцы.

Спартовыя мерапрыемствы пройдуць у парку Горкага і каля Палацу ХК “Юнацтва-Мінск” на вуліцы Прытыцкага. У цэнтры гораду адбудуцца фестываль вулічных тэатраў, розныя шоў і выставы. У раёнах гораду таксама запланаваны шэраг імпрэзаў.

Завершацца суботнія святкаванні феерверкам, які пачнецца ў 22.00, перадае БелаПАН.

Фота: www.bnp.by, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі