Мінск апынуўся ў сярэдзіне спісу бяспечных гарадоў свету

Нягледзячы на палітычны крызіс, Мінск застаецца адносна бяспечным горадам / traveller-eu.ru
Мінск апынуўся на 83-й пазіцыі ў спісе самых бяспечных гарадоў свету 2025 года па версіі Global Residence Index.
Аналітычны сэрвіс абнавіў рэйтынг на аснове такіх паказчыкаў, як глабальны індэкс міру (GPI), індэкс бяспекі Numbeo і іншых параметраў, якія дапамагаюць ацаніць узровень бяспекі ў гарадах па ўсім свеце.
Лідэрам 2025 года стаў Вадуц, сталіца Ліхтэнштайна. На другім месцы апынулася Андора-ла-Велья, сталіца Андоры, а трэцюю пазіцыю заняў Дуглас, горад на Выспе Мэн.
Мінск у гэтым рэйтынгу апынуўся на 83-м радку.
Сталіцы суседніх дзяржаў размясціліся так:
- Варшава — 21 месца
- Вільнюс — 79 месца
- Рыга — 97 месца
- Масква — 114 месца
- Кіеў — 115 месца
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.