Мінск атрымаў Br2,4 млн ад падатку на нерухомасць, якая не выкарыстоўваецца
Мінск атрымаў болей за 2,4 мільёна рублёў з падаткаў на нерухомасць, якая не выкарыстоўваецца. Падвышаныя каэфіцыенты да ставак падатку на нерухомасць і зямлю для такіх аб’ектаў дзейнічалі ў 2014-2018 гадах. Цяпер іх адмянілі ў сувязі са зменамі і дапаўненнямі, унесенымі ў Падатковы кодэкс і з мэтай лібералізацыі ўмоваў вядзення бізнесу і зніжэння фінансавай нагрузкі на суб’екты гаспадарання. Пра гэта агенцтву “Мінск-Навіны” паведаміла старшыня камітэта дзяржаўнай маёмасці Мінгарвыканкама Галіна Сцепурэнка.
Паводле яе словаў, існуюць іншыя спосабы паўплываць на ўласнікаў, якія неэфектыўна выкарыстоўваюць сваю нерухомасць. У прыватнасці, існуюць планы продажу такіх аб’ектаў з аукцыёнаў, каб увесці іх у выкарыстанне, а таксама зносу будынкаў, якія ўжо не карыстаюцца попытам.
На сёння ў сталіцы налічваецца 54 аб’екты нерухомасці, якія не выкарыстоўваюцца ўласнікамі, або выкарыстоўваюцца недастаткова эфектыўна.