За 40 р. прадаюць сядзібу, у якой паставілі адзін з першых беларускіх спектакляў

Сядзіба ў Малых Дольцах

Сядзіба ў Малых Дольцах / viciebsk.cc

На аўкцыён выставілі сядзібны дом маёнтак Малыя Дольцы ва Ушацкім раёне, заўважылі "Народныя Навіны Віцебска". Гэты гістарычны будынак прадаюць за адну базавую — 40 рублёў. Таргі прызначаныя на 20 жніўня.

Дом быў пабудаваны яшчэ ў 1848 годзе для сям'і Веранько. На пачатку XX стагоддзя сядзіба належала роду Сушчынскіх. У 1909 годзе там была створаная і пастаўленая адна з першых беларускіх п'ес — "Міхалка". У яе стварэнні, як паведамляецца, прымалі ўдзел вядомы беларускі культурны і палітычны дзеяч Вацлаў Іваноўскі, а таксама дзеці ўладальнікаў сядзібы — Ганна і Эдвард Сушчынскія.

Да 2013 года будынак выкарыстоўваўся пад адміністрацыйныя мэты. У 2020-м сядзіба атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Побач з домам захаваліся фрагменты старадаўняга парку.

Пакупніку ставяць абавязковую ўмову цягам пяці гадоў правесці рамонтна-рэстаўрацыйныя работы.

Ацэначны кошт сядзібы паводле звестак "Віцебскаблмаёмасці" складае 115 тысяч рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі