"Мінск" перамог "Тарпеда-БелАЗ" — 2:0
У суботу 17 жніўня адбыліся чарговыя матчы 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. "Мінск" у гэты дзень пераканаўча перамог жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" з лікам 2:0. Цяпер сталічная каманда займае 12 места ў турнірнай табліцы, маючы 17 ачкоў, а ў жодзінцаў 6 радок і 28 ачкоў.
Мазырская "Славія" ўчора мінімальна перамагла аўтсайдэра "Дняпро", які знаходзіцца ў зоне вылету — 1:0. Мазыране пакуль займаюць 8 месца з 22 ачкамі.
Раней у гэтым туры згулялі "Нёман" — "Іслач" — 1:1, "Энергетык-БДУ" — "Гомель" — 1:1.
Сёння згуляюць "Гарадзея" і мінскае "Дынама", а ў матчы "Тарпеда" (Мінск) — "Віцебск" будзе залічаны тэхнічны вынік 0:3, бо тарпедаўцы датэрмінова выбылі з вышэйшай лігі.
У панядзелак згуляюць "Слуцк" і "Шахцёр", а матч паміж "Дынама" (Брэст) і БАТЭ перанесены на 25 верасня.