“Мінск” разграміў “Дняпро”, а “Шахцёр” мінімальна перамог “Гарадзею”

“Мінск” разграміў “Дняпро”, а “Шахцёр” мінімальна перамог “Гарадзею”

Матчы 23 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі ў суботу, 29 верасня. Першымі згулялі “Мінск” і “Дняпро”, вынік іх сустрэчы — 4:0. Цяпер “Мінск” з 23 ачкамі размяшчаецца на 10-м радку турнірнай табліцы, а “Дняпро” займае перадапошні, 15-ы радок з 13 ачкамі.

“Шахцёр” у той самы дзень мінімальна перамог “Гарадзею” — 1:0. Салігорцы маюць 45 ачкоў і адну гульню ў запасе, “Гарадзея” знаходзіцца на 11-м месцы з 21 ачком.

Раней, у пятніцу, 28 верасня згулялі “Прамень” з “Іслаччу” — 1:1. “Прамень” з 16 ачкамі стаіць на 14-м месцы, а “Іслач” з 21 ачком займае 12-е месца.

Сёння, 30 верасня, пройдуць наступныя матчы гэтага тура: “Смалявічы” — “Тарпеда”, “Тарпеда-БелАЗ” — “Віцебск”, БАТЭ — “Дынама” (Мінск).

Скончыцца тур у панядзелак, 1 кастрычніка, матчам “Нёман” — “Гомель”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі