"Мінск" сенсацыйна выйграў у БАТЭ — 3:2
Сенсацыяй завяршыўся заключны матч 20-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. 1 верасня "Мінск" на сваім полі перамог аднаго з лідараў турнірнай табліцы БАТЭ — 3:2.
У матчы з БАТЭ "гараджане" ўжо да 19-й хвіліны вялі ў ліку — 3:0. Галамі вызначыліся Яўген Чагавец, Іван Бахар, Яраслаў Яроцкі.
Толькі ў другім тайме Станіслаў Драгун адквітаў адзін гол, а потым Аляксандр Філіповіч забіў яшчэ адзін. Аднак перамагчы гаспадароў барысаўскі клуб так і не здолеў.
Сустрэчы 21-га тура пройдуць 14-16 верасня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.